Юрый Свіцін

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Цыклінская Марыя

У судзе Дубровенскага раёна паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса (абраза прадстаўніка ўлады) асудзілі 40-гадовага Юрыя Свіціна.

Паводле версіі абвінавачвання, што Свіцін у жніўні 2021 года, знаходзячыся ў г. Барані Аршанскага раёна, з дапамогай мабільнага тэлефона са свайго ўліковага запісу ў сацыяльнай сетцы "Аднакласнікі" размясціў абразлівы каментар на адрас пракурора Дубровенскага раёна. Такі каментар Свіцін размясціў у сувязі са спыненнем пракурорскім работнікам супрацьпраўных дзеянняў у грамадскім месцы.

У судовым пасяджэнні абвінавачаны прызнаў віну і раскаяўся.

У выніку, суддзя Марыя Цыклінская асудзіла Юрыя Свіціна да трох гадоў "хатняй хіміі" і аштрафавала на 100 базавых велічыняў. Акрамя гэтага, да яго ўжытыя прымусовыя меры бяспекі і лячэння ад алкагалізму і быў канфіскаваны тэлефон.

Суд таксама пастанавіў спагнаць з абвінавачанага на карысць пацярпелага пракурора матэрыяльную кампенсацыю маральнай шкоды ў памеры адной тысячы рублёў.

Дуброўна: 3 гады "хатняй хіміі" і штраф за абразу пракурора

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»