Юрый Серабро

Дата нараджэння: 8 ліпеня 1980

Дата затрымання: 13 жніўня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 28 студзеня 2023

Суддзя: Кіндзеева Сняжана

Юрый Аляксандравіч Серабро — жыхар Віцебска, прысуджаны да 1 года і 6 месяцаў калоніі агульнага рэжыму па артыкуле аб абразе прэзідэнта (арт. 368 Крымінальнага кодэксу).

Яго прызналі вінаватым у тым, што 1 сакавіка 2021 года ён пакінуў каментар у сацыяльнай сетцы з абразай Лукашэнкі: “Поганая тварь не может быть царем, люцифер в человеческом обличье...” Ён сказаў, што пакінуў каментар праз эмоцыі, разумеў, што выказваецца публічна, бо вымушаны шукаць працу ў іншай краіне.

У сярэдзіне сакавіка 2022 года з'явілася інфармацыя аб пераводзе Юрыя з СІЗА-2 у бабруйскую ПК № 2.

Юрый цалкам адбыў тэрмін і ў канцы студзеня 2023 г. выйшаў на волю.

Паўтара года калоніі за каментар пра Лукашэнку

Кастрычніцкі суд горада Віцебска 13 жніўня прызнаў 41-гадовага Юрыя Серабро вінаватым па арт. 368 Крымінальнага кодэкса (абраза прэзідэнта). Суддзя Сняжана Кіндзеева прызначыла яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 1,5 года ў калоніі агульнага рэжыму.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»