Юрый Рубцоў

Былы палітвязень

Дата затрымання: 6 кастрычніка 2014

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Групы: Актывісты

Іншыя пазнакі: Памілаванне / амністыя

Фота "БелаПАН"

Асуджаны на два гады пазбаўлення волі ў калоніі за «ўхіленне ад пакарання». Раней яго каралі абмежаваннем волі на паўтара года нібыта за абразу менскага суддзі Кірыла Палулеха. На «хіміі» ў Купліне Пружанскага раёна Рубцоў згаджаўся працаваць толькі пры ўмове атрымання абвешчанага сярэдняга заробку па краіне ў памеры 500 даляраў.

Пераслед гомельскага актывіста пачаўся яшчэ ў 2013 годзе, калі ён прыязджаў у Менск на акцыі апазыцыі ў майцы з надпісам «Лукашэнка, сыходзь». Некалькі разоў Рубцова саджалі ў ізалятар. Актывіст абвяшчаў галадаванні і абскарджваў судовыя рашэнні. Адбываў пакаранне ў бабруйскай папраўчай калоніі. Вызвалены праз памілаванне. Папрасіў палітычнага прытулку ў Нямеччыне.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»