Юрый Радзькоў

Былы палітвязень (прызнаны постфактум)

Дата нараджэння: 12 красавіка 1976

Дата затрымання: 10 чэрвеня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Групы: Бізнесмены, Дзеячы культуры

Юрый Аляксеевіч Радзькоў асуджаны за ўдзел у акцыі пратэсту 23 жніўня 2020 года ў якасці аглядальніка.

Юры - аглядальнік, рэжысёр, арганізатар мядовых кірмашоў і дырэктар кампаніі "Цар-мёд".

17 кастрычніка 2022 года была агучана пастанова суда: 3 гады абмежавання волі з накіраваннем ("хімія").

Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»