Юрый Працкевіч
Былы палітвязень (прызнаны постфактум)
Дата нараджэння: 17 сакавіка 1965
Дата затрымання: 18 снежня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Макарэвіч Міхаіл
Справы: Пратэсты Мінск
Групы: Рабочыя
На тры гады абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу асуджаны за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе (ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса) падсобны рабочы аднаго з мінскіх прадпрыемстваў Юрый Мікалаевіч Працкевіч.
Вядома, што Юрый працаваў слесарам на МТЗ, але ў 2020 годзе быў звольнены. Пасля ў яго атрымалася ўладкавацца на "Амкадор".
Працкевіча затрымалі 18 снежня 2022 года і да суда змясцілі ў следчы ізалятар.
Справа разглядалася 27 лютага 2023 года ў судзе Партызанскага раёна Мінска. Суд пакараў яго трыма гадамі “хатняй хіміі”. Суддзя – Міхаіл Макарэвіч.
Працкевіч быў вызвалены з-пад арышту ў залі суда.
24 сакавіка 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Тры гады "хатняй хіміі" за ўдзел у двух акцыях пратэсту ў 2020 годзе