Юрый Піваварчык

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 370 Крымінальнага кодэкса — Здзек з дзяржаўных сімвалаў

Вынік суда: 1 год

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Суддзя: Сяргейка Мікалай

Месца зняволення: Знаходзіцца на волі да пачатку адбыцця пакарання

Юрый Піваварчык - работнік ААТ “Беллакт” і грамадскі актывіст. Яго абвінавацілі ў знявазе дзяржаўных сімвалаў (арт. 370 Крымінальнага кодэкса). Ён мае непаўнагадовае дзіця, станоўча характарызуецца, мае шэраг заахвочванняў, і нават у шэрагу выпадкаў сфатаграфаваны на фоне сцяга Рэспублікі Беларусь.

Напачатку на Піваварчыка завялі адміністрацыйную справу па ч. 2 арт. 19.11 КаАП і пакаралі штрафам, а пазней ўзбудзілі яшчэ і крымінальную справу.

Суд Ваўкавыскага раёна 5 верасня 2022 года прызнаў Піваварчыка вінаватым і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу (“хімія”) тэрмінам на адзін год. Справу разглядаў суддзя Мікалай Сяргейка.

Апеляцыйная скарга на прысуд калегіяй Гродзенскага абласнога суда 27 кастрычніка пакінутая без задавальнення.

Суд у Ваўкавыску адправіў на "хімію" былога актывіста за знявагу дзяржаўнага сцяга

Суд Ваўкавыскага раёна вынес прысуд работніку ААТ “Беллакт”, грамадскаму актывісту Юрыю Піваварчыку, якога абвінавацілі ў знявазе дзяржаўных сімвалаў (арт. 370 Крымінальнага кодэкса).

 

Адрас для лістоў: Знаходзіцца на волі да пачатку адбыцця пакарання.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»