Юрый Паўлюховіч

Дата затрымання: 15 сакавіка 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Трусевіч Максім

Пракурор: Зубко Іна

Яшчэ адзін працэс за абразу прадстаўнікоў улады (арт. 369 КК РБ) пачаўся 13 ліпеня 2021 года ў судзе Першамайскага раёна г. Мінска. Абвінавачаны — Юрый Паўлюховіч. Справу разглядаў суддзя Максім Трусевіч, бок дзяржаўнага абвінавачвання падтрымлівала Іна Зубко.

Паводле абвінавачвання, Юры Паўлюховіч 12 студзеня 2021 года ў тэлеграм-канале “Каратели Беларуси” пакінуў каментар пад фотаздымкам міліцыянера Антона Янушкевіча абразлівага зместу. Ён жа 5 сакавіка ў тэлеграм-канале “Беларусь головного мозга” напісаў яшчэ адзін каментар пад фотаздымкам камандзіра АМАП Дзмітрыя Балабы, які ўтрымліваў нецэнзурныя словы. І Янушкевіч, і Балаба прызнаныя па справе пацярпелымі, але ў суд яны не з’явіліся.

Абвінавачаны раней не прыцягваўся да адказнасці, быў затрыманы 15 сакавіка і ў той жа дзень адпушчаны.

Суддзя Максім Трусевіч пастанавіў прызнаць Юрыя Паўлюховіча вінаватым паводле арт. 369 КК і асудзіць яго да трох гадоў абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу (“хатняя хімія”), а таксама канфіскаваць у даход дзяржавы мабільны тэлефон маркі iPhone 11 як сродак учынення злачынства.

Не ведаў, што абмеркаванні ў чатах – гэта крымінальнае злачынства, за якое караюць

Яшчэ адзін працэс за абразу прадстаўнікоў улады (арт. 369 КК РБ) пачаўся 13 ліпеня ў судзе Першамайскага раёна г. Мінска. Абвінавачаны — Юрый Паўлюховіч. Справу разглядаў суддзя Максім Трусевіч, бок дзяржаўнага абвінавачвання падтрымлівала Іна Зубко.

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»