Юрый Міхалап

Дата нараджэння: 20 верасня 1969

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 1 год

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Агладкова Наталля

Пракурор: Пузікаў Ілля

Суд Бабруйска і Бабруйскага раёна ў ліпені 2021 года прызнаў 51-гадовага Юрыя Міхалапа вінаватым ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага арт. 369 Крымінальнага кодэкса (Абраза прадстаўніка ўлады). Суддзя Наталля Агладкова прысудзіла яго да года абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову (“хатняй хіміі”).

Дзяржабвінавачанне падтрымаў памочнік пракурора Ілля Пузікаў. Пацярпелым аказаўся начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх Бярозаўскага РАУС, маёр міліцыі Лішко: на суд ён не з'явіўся.

У апошнім слове Юрый Міхалап папрасіў не пазбаўляць яго волі.

“Што зроблена, тое зроблена, назад ужо не вернеш. Магу прынесці прабачэнні” сказаў ён.

Дзяржабвінаваўца запрасіў больш строгае пакаранне: два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу – «хіміі». Суд жа вынес больш мяккі прысуд: “хатнюю хімію”). А таксама – спагнаць з абвінавачанага кампенсацыю пацярпеламу маральнай шкоды  ў суме 800 беларускіх рублёў.

“Што зроблена, тое зроблена”

Суд Бабруйска і Бабруйскага раёна прызнаў 51-гадовага Юрыя Міхалапа вінаватым ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага арт. 369 Крымінальнага кодэкса (Абраза прадстаўніка ўлады). Суддзя Наталля Агладкова прысудзіла яго да года абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову (“хатняй хіміі”).

 

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»