Юрый Марозаў
Былы палітвязень (прызнаны постфактум)
Дата нараджэння: 13 чэрвеня 1986
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: невядомы
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Целіца Лідзія
Справы: Пратэсты Мінск
Юрый Мікалаевіч Марозаў быў асуджаны паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак). З 23 красавіка па 14 чэрвеня 2024 года справу разгледзела суддзя Цяліца Лідзія. Разам з ім асудзілі таксама і ягоную жонку.
Вядома, што да суда Юрый ўтрымліваўся ў СІЗА.
13 жніўня 2024 года разгледзелі апеляцыю. Старшыня судовай калегіі Рудэнка Аляксандр.
30 жніўня 2024 г. унесены МУС у "спіс экстрэмістаў".