Юрый Юдчыц

Былы палітвязень (прызнаны постфактум)

Дата нараджэння: 12 сакавіка 1987

Дата затрымання: 17 студзеня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Кавалевіч Дзмітрый, Вакульчык Наталля

Пракурор: Яфімаў Дзмітрый, Барушко Андрэй

Іншыя пазнакі: Завочныя суды

Юрый Леанідавіч Юдчыц мае непаўнагадовае дзіця і да нядаўняга часу жыў у Бярозе, але цяпер пражывае ў Мінску. На судовае пасяджэнне мужчына прыйшоў проста напярэдадні свайго першага працоўнага дня на новым месцы. Мужчына аказаўся беспрацоўным пасля папярэдняй крымінальнай справы — у гэтым жа годзе паводле арт. 369 яго абвінавацілі ў абразе амапаўца з УУС Брэсцкага гарвыканкама Уладзіслава Шукаева. У "ВКонтакте" мужчына напісаў пра яго каментар "Пазыўны — дрышч".

23 сакавіка 2022 года суддзя суда Бярозаўскага раёна Дзмітрый Кавалевіч прызнаў Юдчыца вінаватым і асудзіў да трох месяцаў арышту, якія Юрый адбыў. Справу разглядаў суддзя Дзмітрый Кавалевіч, дзяржабвінаваўца – прадстаўнік пракуратуры Дзмітрый Яфімаў.

Як толькі мужчына вызваліўся, на яго зноў завялі крымінальную справу, і зноў — за абразу супрацоўніка міліцыі. Гэтым разам пацярпелым аказаўся начальнік інспекцыі па справах непаўнагадовых Бярозаўскага РАУС Дзмітрый Лішко. Судовае пасяджэнне ўзначаліла Наталля Вакульчык.

Суд Бярозаўскага раёна 21 чэрвеня 2022 года прызнаў Юрыя Юдчыца вінаватым у здзяйсненні злачынства паводле арт. 369 КК і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе двух гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. У тэрмін адбывання пакарання суд пастанавіў залічыць тэрмін ужо адбытага пакарання па папярэдняй крымінальнай справе паводле арт. 369 КК. У якасці маральнай кампенсацыі суд абавязаў Юдчыца выплаціць Лішко 1000 беларускіх рублёў, а таксама 96 рублёў дзяржмыты. Справу разглядала суддзя Вакульчык Наталля, дзяржабвінаваўца – памочнік пракурора Бярозаўскага раёна Барушко Андрэй. 

Юрый пакінуў Беларусь. 

30 верасня 2024 г. у судзе Бярозаўскага раёна адбудзецца разгляд справы Юрыя "аб замене абмежавання свабоды без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу". Суддзя Наталля Вакульчык

За слова “дрышч” мінчука асудзілі да трох месяцаў арышту

Суд Бярозаўскага раёна 23 сакавіка разгледзеў крымінальную справу па абвінавачанні жыхара Мінска Юрыя Юдчыца ў абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 Крымінальнага кодэкса).

Мужчына з Бярозы ледзь паспеў адбыць тэрмін за абразу амапаўца, як атрымаў новы — за абразу супрацоўніка ІСН

21 чэрвеня суд Бярозаўскага раёна вынес рашэнне па справе Юрыя Юдчыца, якога абвінавачвалі ў здзяйсненні злачынства паводле арт. 369 КК "Абраза прадстаўніка ўлады".

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»