Юрый Грыгер
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 25 снежня 1962
Дата затрымання: 3 чэрвеня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
Вынік суда: Абвінавачанні знятыя
Дата вызвалення: 3 жніўня 2022
Суддзя: Гурын Руслан
Групы: Дзеячы культуры
Справы: Пратэсты Гродна
Юрый Паўлавіч Грыгер — гродзенскі музыка, быў затрыманы на пачатку чэрвеня 2022 года за пост у фэйсбуку, які ён пакінуў у 2020 годзе. Яму прад'яўлена абвінавачванне па арт. 369 Крымінальнага кодэксу (Абраза прадстаўніка ўлады).
3 жніўня 2022 года ў судзе Ленінскага раёна Гродна разглядзелі справу 59-гадовага музыкі гуртоў «Контур» і «Hard Blues Shot», а таксама ўладальніка крамы «Шоўтайм» Юрыя Грыгера. Суддзя Руслан Гурын зняў з палітвязня ўсе абвінавачанні. Музыку вызвалілі з-пад варты ў зале суда.