Юрый Грабянёк
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 6 траўня 1985
Дата затрымання: 29 верасня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 25 лютага 2024
Суддзя: Кучук Дзіна
Справы: Справа Зельцэра
Юрый Анатольевіч Грабянёк быў затрыманы па крымінальнай справе, распачатай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
14 снежня 2022 г. у Мінскім гарадскім судзе адбыўся разгляд справы ў дачыненні да Юрыя паводле ч. 1 арт. 130 КК (распальванне сацыяльнай варожасці і варажнечы), ч. 1 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі) і арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады). Суддзя Дзіна Кучук прызнала палітвязня вінаватым і асудзіла яго да трох гадоў зняволення ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
24 сакавіка 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
У сярэдзіне траўня 2023 г. стала вядома, што палітзняволены ўтрымліваецца ў папраўчай калоніі № 3 у Віцьбе.
Па падліках выйшаў на волю напрыканцы лютага 2024 г.