Юрый Ганцарэвіч
журналіст
Дата затрымання: 27 красавіка 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці
Месца зняволення: СІЗА-6

Юрый Юр'евіч Ганцарэвіч — журналіст “Intex-press” з Баранавічаў. Быў затрыманы 27 красавіка 2022 года, 29 красавіка яго асудзілі на 10 сутак арышту.
Прыкладна праз тыдзень пасля затрымання журналіста ў праўладных тэлеграм-каналах з'явіўся фрагмент відэа з яго допыту і інфармацыя аб прычыне затрымання Ганцарэвіча: ён нібыта фатаграфаваў расійскую ваенную тэхніку і адпраўляў здымкі ў СМІ, прызнаныя беларускімі ўладамі экстрэмісцкімі.
6 траўня Ганцарэвічу было прад'яўлена абвінавачанне паводле ч. 1 артыкула 361-4 Крымінальнага кодэкса Беларусі (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Ён прадугледжвае пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на тэрмін да чатырох гадоў ці пазбаўлення волі на тэрмін ад двух да шасці гадоў.
Пасля выстаўлення абвінавачання Юрыя Ганцарэвіча перавялі з ІЧУ ў СІЗА.