Юрый Дзіковіч

Дата нараджэння: 23 жніўня 1969

Дата затрымання: 18 лістапада 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Макарэвіч Міхаіл

Юрый Яўгенавіч Дзіковіч быў затрыманы за ўдзел у акцыях пратэсту ў Менску ў 2020 годзе.

17 лютага 2023 году справу разглядзеў Міхаіл Макарэвіч ў судзе Партызанскага раёна Мінска. Актывіста прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу (арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і прысудзілі 3 гады "хатняй хіміі"

17 сакавіка 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Чатырох жыхароў Паставаў асудзілі да "хатняй хіміі" за фотаздымак з Маршу

Стала вядома, што 17 лютага 2023 году чатырох жыхароў Паставаў асудзілі да "хатняй хіміі" — абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ. Юрыя Дзіковіча асудзілі да трох гадоў "хатняй хіміі", Дзмітрыя Плешавені і Сяргея Ляўко — да двух з паловай гадоў кожнага, Людмілу Цыбульскую — да двух гадоў і трох месяцаў.

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»