Юрый Дрэка

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 22 верасня 1984

Дата затрымання: 27 чэрвеня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса — Хуліганства

Вынік суда: 1 год

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Дата вызвалення: 28 лютага 2022

Суддзя: Волк Аляксандр

Юрый Пятровіч Дрэка — жыхар Мінска, асуджаны 11 сакавіка 2021 года на 1 год абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія") паводле арт. 339 Крымінальнага кодэксу (Хуліганства). 

Паводле абвінавачвання, 23 верасня 2020 года, знаходзячыся ў грамадскім месцы, па вуліцы Б. Хмяльніцкага ў Мінску, маючы намер на дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак і выказваюць відавочную непавагу да грамадства, якія суправаджаюцца пагрозай прымянення гвалту і пашкоджаннем чужой маёмасці, нанёс фарбавальным рэчывам на металічны плот надпісы абразлівага характару, якая змяшчала пагрозу прымяніць гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў выдавецкага дому "Беларусь сегодня". А менавіта ён зрабіў надпіс «СБ — с... бойцеся».

Юрый цалкам адбыў пакаранне ў ПУАТ № 43 і 28 лютага 2022 быў вызвалены.

За надпіс на плоце «СБ — с... бойцеся» мужчыну пакаралі годам "хіміі"

У Савецкім судзе Мінску 11 сакавіка вынеслі прысуд па крымінальнай справы па ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэксу («Хуліганства») супраць 36-гадовага Юрыя Дрэка за надпіс на агароджы будаўнічай пляцоўкі «СБ — с... бойцеся». Суддзя Аляксандр Воўк асудзіў мужчыну на адзін год "хіміі". Менавіта такое пакаранне прасіў для абвінавачанага пракурор. Пацярпелымі ў справе праходзілі шэсць супрацоўнікаў выдавецкага дому «Беларусь сегодня»: Міхаіл Лябедзік (першы намеснік дырэктара — галоўнага рэдактара выдавецкага дома «Беларусь сегодня»), журналісты Андрэй Мукавозчык, Людміла Гладкая, Дзмітрый Крат, Раман Рудзь і кіраўнік упраўлення матэрыяльнага забеспячэння.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»