Юрый Давыдаў

Дата затрымання: 24 студзеня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Суддзя: Лабоцкі Віталь

Юрыя Давыдава абвінавачвалі ў здзяйсненні крымінальнага злачынства паводле арт. 369 "Абраза прадстаўніка ўлады".

Справу разглядаў суддзя Віталь Лабоцкі, пра якога ў Гродне ходзіць не самая добрая слава: ён часта разглядае "палітычныя" справы і выносіць па іх жорсткія пакаранні.

Падчас апошняга слова абвінавачаны прызнаў сваю віну, сказаў, што здзейсніў злачынства праз неасцярожнасць, прынёс прабачэнні пацярпелым, паабяцаў стаць на шлях выпраўлення і папрасіў прызначыць яму ў якасці пакарання абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

17 сакавіка 2022 года суд Кастрычніцкага раёна Гродна прызнаў Юрыя Давыдава вінаватым у здзяйсненні крымінальнага злачынства паводле арт. 369 КК "Абраза прадстаўніка ўлады" і асудзіў да 2,5 гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хіміі").

Юрый з'ехаў з Беларусі.

14 лютага 2022 года Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

За "праяву нянавісці" да супрацоўніка АМАПу жыхара Гродна асудзілі на 2,5 гады "хіміі"

17 сакавіка ў судзе Кастрычніцкага раёна Гродна суд вынес прысуд па справе Юрыя Давыдава, якога абвінавачвалі ў здзяйсненні крымінальнага злачынства паводле арт. 369 "Абраза прадстаўніка ўлады".

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»