Юрый Чубанаў
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 12 красавіка 1964
Дата затрымання: 31 жніўня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 370 Крымінальнага кодэкса — Здзек з дзяржаўных сімвалаў
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 203-1 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 8 красавіка 2024
Суддзя: Мазайла Генадзь
Юрый Міхайлавіч Чубанаў асуджаны па пяці артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 3 арт. 203-1 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да персанальных дадзеных), арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады), ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі), арт. 370 (здзек з дзяржсімвалаў) і ч. 1 арт. 367 (паклёп на Лукашэнку) да двух гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, Юрыя асудзілі, у тым ліку за лайкі і каментары фотаздымкаў, пастоў і відэа ў сацсетках.
Месца, дзе адбываў тэрмін палітвязень пасля турмы-1, невядомае.
Вызваліўся ў пачатку красавіка 2024 г.
За каментары і лайкі ў сацсетках — адразу пяць артыкулаў і калонія