Юрый Церашкевіч

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 3 траўня 1988

Дата затрымання: 10 студзеня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 20 кастрычніка 2023

Суддзя: Братанава Святлана

Пракурор: Пракапчук Юрый

Групы: Спартсмены

Юрый Адамавіч Церашкевіч — былы брамнік ФК "Граніт". Згодна з вядомымі заяўкамі на матчы, ён гуляў за клуб у сезоне 2006/2007.

Суддзя Святлана Братанава 11 красавіка 2022 года прызнала яго вінаватым паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса (Абраза прэзідэнта) і асудзіла да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму

Палітзняволены ўтрымліваўся ў СІЗА-7.

У пачатку траўня 2023 г. стала вядома, што палітвязень утрымліваецца ў СІЗА-6. Дзе ён адбываў пакаранне, невядома. 

Вызвалены 30 кастрычніка 2023 г. 

Былога брамніка ФК "Граніт" асудзілі да двух гадоў калоніі за абразу Лукашэнкі

11 красавіка суд Лунінца і Лунінецкага раёна ў будынку мясцовага РАУС разгледзеў справу 33-гадовага Юрыя Церашкевіча — былога брамніка футбольнага клуба "Граніт". Згодна з вядомымі заяўкамі на матчы, ён гуляў за клуб у сезоне 2006/2007.

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»