Юрый Царэвіч
Былы палітвязень (прызнаны постфактум)
Дата нараджэння: 27 сакавіка 1970
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Суддзя: Мішураў Аляксандр
Групы: Спартсмены
Іншыя пазнакі: Шматдзетныя бацькі
Царэвіч Юрый Віктаравіч - выдатны спартсмен, майстар спорту па стральбе, мае траіх дзяцей. Ён быў асуджаны па ч. 2 арт. 367 КК РБ - Паклёп у дачыненні да Лукашэнкі. Справу разглядаў суддзя Аляксандр Мішураў у судзе горада Ліды з 31 траўня па 1 чэрвеня 2023 года і прызначыў пакаранне ў выглядзе 3 гадоў абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ ("хімія").
Юрыя вызвалілі з-пад варты ў залі суда.
23 чэрвеня 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Былога супрацоўніка міліцыі асудзілі да трох гадоў "хіміі" за паклёп на Лукашэнку