Юрый Бірук
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 30 студзеня 1979
Дата затрымання: 23 красавіка 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата пачатку адбыцця пакарання: 23 красавіка 2021
Дата вызвалення: 23 кастрычніка 2022
Суддзя: Каханоўская Іна
Пракурор: Цітовіч
Юрый Сяргеевіч Бірук — жыхар Маладзечна, мае двух непоўнагадовых дзяцей. Юрый прызнаны вінаватым па крымінальнай справе аб абразе прэзідэнта (арт. 368 Крымінальнага кодэкса) і асуджаны да аднаго года і шасці месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Згодна з абвінавачваннем, Бірук 9 жніўня 2020 на Цэнтральнай плошчы ў Маладзечне (у той час там праходзіла акцыя пратэсту) публічна абражаў Аляксандра Лукашэнку, тым самым прыніжаючы яго гонар і годнасць.
23 красавіка 2021 пасля абвяшчэння прысуда па справе Юрыя Бірука ўзялі пад варту.
Паводле падлікаў праваабаронцаў, Юрый цалкам адбыў пакаранне і пры канцы кастрычніка 2022 г. выйшаў на волю.