Юрый Савіцкі
Былы палітвязень
Дата затрымання: 10 жніўня 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Дата пачатку адбыцця пакарання: 3 чэрвеня 2021
Дата вызвалення: 14 ліпеня 2023
Суддзя: Рудэнка Аляксандр
Справы: Валанцёры штаба Бабарыкі, Пратэсты Мінск
Юрый Савіцкі быў сябрам ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі, збіраў подпісы за яго вылучэнне, а ў ноч з 9 на 10 жніўня выйшоў з сябрамі на мітынг у Мінску супраць фальсіфікацыі выбараў.
Дырэктара мінскай станцыі шынамантажу, Юрыя Савіцкага затрымалі 10 жніўня 2020 года на працы. Але па словах ягонай жонкі Кацярыны Савіцкай, гэта было выкраданеннем чалавека. Шасцёра чалавек у цывільным на таніраваным аўтобусе звезлі Юрыя ў невядомым кірунку.
"Да гэтага года Юра, як і большасць людзей у нашай краіне, быў апалітычны". Гісторыя палітвязня
Жонка палітвязня Кацярына Савіцкая распавяла гісторыю свайго мужа
Яму было прад'яўленае абвінавачванне па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу – "Удзел у масавых беспарадках". Затым справу перакваліфікавалі на арт. 342 КК - "Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак".
21 студзеня 2021 года суддзя Аляксандр Рудэнка з Кастрычніцкага суда г. Мінска прысудзіў Савіцкага да трох гадоў абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу. Савіцкі вызвалены ў зале суда да ўступлення прысуду ў сілу.
З 3 чэрвеня 2021 года пачаў адбываць пакаранне ў папраўчай установе № 17.
14 ліпеня 2023 г. палітвязень выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін.