Юрый Голік

Дата нараджэння: 23 сакавіка 1983

Дата затрымання: 2 траўня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 3 сакавіка 2024

Суддзя: Кудласевіч Генадзь

Юрыя Васільевіча Голіка абвінавацілі ў паклёпе ў дачыненні да Лукашэнкі паводле ч. 2 арт. 367 КК.

Вядома, што мужчыну 39 гадоў, ён родам з Іванава, паводле адукацыі будаўнік. Да затрымання Юрый Голік некалькі гадоў жыў і працаваў у Расіі, у Беларусі бываў у адпачынку.

1 жніўня 2022 г. суд Іванаўскага раёна прызнаў Юрыя Голіка вінаватым у здзяйсненні злачынства паводле ч. 2 арт. 367 "Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь", прызначыўшы яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на два гады з адбываннем пакарання ва ўмовах агульнага рэжыму. У тэрмін адбывання пакарання суд пастанавіў залічыць тэрмін знаходжання пад вартай з 2 па 4 траўня, а таксама з 5 траўня да дня, калі прысуд набыў законную моц, пры гэтым 1 дзень знаходжання пад вартай прыраўняць да паўтара дня адбывання пакарання ў папраўчай калоніі. 

Палітзняволены ўтрымліваўся ў СІЗА-7. 

Па падліках, мусіў выйсці на волю ў пачатку вясны 2024 г. 

Жыхар Іванава ў сацсетках абвінаваціў Лукашэнку ў тэрарызме і генацыдзе — асудзілі да двух гадоў калоніі

1 жніўня суд Іванаўскага раёна разгледзеў справу Юрыя Голіка, якога абвінавацілі ў паклёпе ў дачыненні да Лукашэнкі паводле ч. 2 арт. 367 КК.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»