Юлія Шастакова

Дата нараджэння: 30 лістапада 1979

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Осіпчык Анастасія

Пракурор: Савіцкі Мікіта

Юлія Мікалаеўна Шастакова - маці дваіх непаўналетніх дзяцей. На судзе распавяла, што да палітыкі ставіцца нейтральна, у масавых акцыях пратэсту не ўдзельнічала. Сваю віну прызнала часткова. Пазоў аб матэрыяльнай кампенсацыі маральнай шкоды на суму 1500 рублёў, які запытаў пацярпелы Вольніч, жанчына цалкам не прызнала.

Абвінавачванне запрасіла для Шастаковай абмежаванне волі тэрмінам на два гады без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу, а таксама задавальненне матэрыяльнага пазову пацярпелага ў памеры 1500 рублёў.

Менавіта такі прысуд і вынесла 29 лістапада 2021 года суддзя Заводскага раёна Мінска Анастасія Асіпчыкдва гады «хатняй хіміі». Дзяржабвінавачанне прадстаўляў памочнік пракурора Мікіта Савіцкі.

Мінск: два гады «хатняй хіміі» за «чмо»

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»