Юлія Шапель

Дата нараджэння: 18 кастрычніка 1988

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: невядомы

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Аўрусевіч Васіль

Шапель Юлія Віктараўна - жыхарка Івацэвіцкага раёна. Яна ў вёсцы Хадоркі трымае каней, дае магчымасць на іх паездзіць і зрабіць фотасесію. Гэта яе дзейнасць зарэгістраваная як конная аграсядзіба "Разгон".

Абвінавачвалася па ч. 1 арт. 368 КК за публічную абразу Лукашэнкі. Справу разглядаў суд Івацэвіцкага раёна 24 студзеня 2023 года ў закрытым рэжыме. Дакладны прысуд невядомы, але 20 верасня 2023 года з жанчынай апублікавалі "пакаянае відэа", дзе яна кажа што атрымала пакаранне ў відзе "хатняй хіміі".

10 лютага 2023 года была ўнесена ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»