Юлія Сырых
валанцёрка фонда "Страна для жизни"
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 26 лістапада 1974
Дата затрымання: 9 ліпеня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса — Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання
Заява аб прызнанні палітзняволенай
Сімвалічны(ая) хросны(ая): Кшыштаф Шмішак, дэпутат польскага Сейма і камісіі па правах чалавека
Юлія Эдуардаўна Сырых — валанцёрка фонда "Страна для жизни".
Была затрымана 9 ліпеня 2021 года падчас "шырокамасштабнай аперацыі КДБ па зачыстцы ад радыкальна настроеных асобаў". Юліі прад'явілі абвінавачванні па арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса (фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання). Юлію перавялі ў СІЗА-1.
6 траўня 2022 г. Юліі змянілі меру стрымання і адпусцілі да суда. Ёсць звесткі, што ейныя дзеянні перакваліфікавалі на больш "мяккі" артыкул, але пакуль невядома, на які. Вядома, што жанчына пакінула Беларусь.
Восем і паўтара года калоніі: вынесены прысуды па справе Фонду "Страна для жизни"