Юлія Слуцкая
заснавальніца і старшыня Прэс-Клуба
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 15 верасня 1964
Дата затрымання: 22 снежня 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 243 Крымінальнага кодэкса — Ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў
Дата вызвалення: 19 жніўня 2021
Юлія Вітальеўна Слуцкая — заснавальніца і старшыня Прэс-Клуба. У журналістыцы з 1994 года. Скончыла філасофскі факультэт БДУ, да таго, як прыйшла у медыясферу, працавала сацыёлагам. У 1995-2006 — галоўны рэдактар «Камсамольскай праўды ў Беларусі». У 2007-2010 — галоўны рэдактар «Еўрапейскага радыё для Беларусі», з 2011 г. — заснавальніца і дырэктар інфармацыйнага офіса ў Варшаве «Беларусь у фокусе».
Юлія была затрымана ранкам 22 снежня ў аэрапорце па вяртанні ў Беларусь фінансавай міліцый. Адтуль яе павезлі на агляд кватэры. Былі выняты тэлефон, ноўтбук і карткі. Пасля яе адвезлі на допыт у ДФР.
Слуцкую змясцілі ў ІЧУ на Акрэсціна, а затым перавялі ў СІЗА-1 на вул. Валадарскага.
31 снежня стала вядома, што Юліі Слуцкай было прад’яўлена абвінавачванне па ч. 2 артыкула 243 Крымінальнага кодэкса — ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры.
19 жніўня 2021 года Юлію Слуцкую выпусцілі з СІЗА.
«Я проста хачу да мамы на ручкі»
Аповед дачкі затрыманай заснавальніцы Прэс-клубу Юліі Слуцкай
«ВАШУ МАМУ ЗАДЕРЖАЛА ФИНАНСОВАЯ МИЛИЦИЯ». ПРЕСС-КЛУБ ПОПАЛ ПОД ПРЕСС
«У мамы ў камэры 8 чалавек, у брата — 13». Кіраўніцтва «Прэс-клюбу» за кратамі ўжо 13 дзён
Аляксандра Слуцкая: «Я ведаю, што хутка змагу абняць маму»