Юлія Мудрэўская
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 13 красавіка 1980
Дата затрымання: 16 чэрвеня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 23 кастрычніка 2023
Суддзя: Бушава Алена
Групы: Журналісты
Справы: Пратэсты Мінск
Юлія Іванаўна Мудрэўская — галоўная рэдактарка аўтамабільнага парталу "Аўтабізнэс". Была затрымана 16 чэрвеня 2022 года. На Юлію Мудрэўскую распачалі крымінальную справу аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кодэксу).
Юлію перавялі ў СІЗА-1.
19 верасня 2022 г. у судзе Фрунзенскага раёна Мінска распачаўся суд над палітзняволенай. У выніку суддзя Алена Бушава прызнала яе вінаватай і асудзіла да паўтара года зняволення ў калоніі агульнага рэжыму.
Пазней адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі: прысуд пакінулі без зменаў. Палітзняволеную накіравалі ў ПК № 4.
Па падліках праваабаронцаў вызвалена 23 кастрычніка 2023 г.