Юлія Мельнікава

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

2 верасня 2021 года суд Ленінскага раёна вынес прысуд Юліі Мельнікавай, якой ставілася ў віну абраза супрацоўніка міліцыі з Гродна.

Паводле матэрыялаў справы, у траўні 2020 года Мельнікава пакінула ў “Аднакласніках” пост, у якім назвала аднаго з гродзенскіх сілавікоў “уё..ом”. Характэрна, што зрабіла яна гэта, знаходзячыся ў Санкт-Пецярбургу.

Змякчальнай акалічнасцю на працэсе стала тое, што Мельнікава цяжарная.

Вынікам працэсу сталі 1 год і 6 месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, а таксама задавальненне іску на 1000 рублёў маральнай кампенсацыі пацярпеламу.

Дарэчы, такі ж тэрмін “хатняй хіміі” 1 верасня атрымаў па арт. 369 Крымінальнага кодэкса і магілёвец Антон Сідаровіч. У столькі ацанілі яго каментар са словам “чмо” ў адрас гродзенскага міліцыянта, таксама пакінуты ў “Аднакласніках”. Справу разглядала суддзя Нікіфарава.

Дзяўчына з Магілёва атрымала 1,5 гады “хатняй хіміі” за пост паўтарагадовай даўніны

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»