Юлія Лабунова
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 22 жніўня 1987
Дата затрымання: 20 верасня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса — Хуліганства, здзейсненае групай асобаў
Вынік суда: 3 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 16 верасня 2024
Суддзя: Зубеня Міхаіл
Іншыя пазнакі: Памілаванне / амністыя
Справы: Пратэсты Віцебск
Заява аб прызнанні палітзняволенай
Сімвалічны(ая) хросны(ая): Е-Ван Ры, дэпутатка нямецкага Бундэстага
Юлія Вацлаваўна Лабунова працавала рэгістратаркай у стаматалагічным цэнтры, была затрымана напрыканцы верасня 2021 года па крымінальнай справе за перформанс на гарадскіх могілках, калі кампанія маладых людзей усталявала на магілу партрэт Лукашэнкі і адкаркавала шампанскае.
Юліі прад'яўлена абвінавачванне па ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэксу (Хуліганства). Яе змясцілі ў СІЗА да суда.
У судзе Віцебскага раёна 25 красавіка 2022 года пачаўся разгляд крымінальнай справы. 20 траўня суддзя Міхаіл Зубеня прызнаў Юлію вінаватай і прызначыў ёй пакаранне: пазбаўленне волі тэрмінам на 3 гады і 6 месяцаў у калоніі агульнага рэжыму.
У канцы жніўня 2022 г. Юлію этапавалі з СІЗА-2 в ПК № 4.
16 верасня 2024 г. вызваленая па памілаванні.
Вынесеныя суровыя прысуды ўдзельнікам "віцебскіх перформансаў"
Ад двух да шасці гадоў калоніі: дзяржабвінавачванне запрасіла тэрміны для ўдзельнікаў "віцебскіх перформансаў"
Віцебск: у судзе за “экстрэмісцкія перформансы” дапыталі сведкаў і абвясцілі тайм-аут
У Віцебску працягваецца судовы працэс над удзельнікамі "экстрэмісцкіх перформансаў”
У Віцебску чатырох палітвязняў судзяць за “экстрэмісцкія перформансы”