Юлія Краўцова

Былая палітзняволеная

Дата нараджэння: 31 ліпеня 1976

Дата затрымання: 23 студзеня 2024

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці

Вынік суда: 4 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Рыбакоў Аляксандр

Іншыя пазнакі: «Рэйд па салідарнасці»

Юлія Краўцова. Фота з сацсетак

Юлія Валер'еўна Краўцова ўзятая пад варту паводле арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса. Яе абвінавачваюць у "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці" ў выніку шырокамаштабных затрыманняў падчас пераследу ўладамі за падтрымку палітвязняў і іх сем'яў сацыяльным праектам прадуктовай дапамогі INeedHelpBy.

Утрымлівалася ў СТ № 8.

На 3 верасня 2024 г. у Юліі быў прызначаны разгляд яе справы ў Мінскім абласным судзе паводле артыкула 361-4 па  ч.1 і ч. 2 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Суддзя Аляксей Рыбакоў прызначыў ёй 4 гады "хатняй хіміі"

27 верасня 2024 года была ўнесена ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Пачынаецца суд над затрыманай падчас рэйду за салідарнасць з палітвязнямі

У Мінскім абласным судзе 3 верасня 2024 году пачынаюць судзіць 48-гадовую палітзняволеную Юлію Краўцову, затрыманую падчас рэйду КДБ за салідарнасць з палітвязнямі 23 студзеня 2024 года.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»