Юлія Колас

Былая палітзняволеная

Дата нараджэння: 30 лістапада 1972

Дата затрымання: 11 жніўня 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Лабоцкі Віталь, Купрыянчык Вольга

Групы: Дзяржслужачыя

Юлія Леанідаўна Колас — былая начальніца аддзела крыміналістычных улікаў Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, падпалкоўніца юстыцыі, на момант затрымання выйшла на пенсію. Вядома, што ў Юліі двое сыноў, адзін з іх непаўнагадовы.

Юлія была затрымана 11 жніўня 2023 года па крымінальнай справе за абразу прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК).

Вядома, што Юліі прысудзілі 2 гады "хатняй хіміі". 

Згодна з раскладам судоў, справа аб замене абмежавання волі на пазбаўленне волі ў калоніі разглядалася 10 і 18 снежня 2024 г. у судзе Кастрычніцкага раёна Мінска. Суддзя Вольга Купрыянчык.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»