Юлія Каваленка

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Гурын Руслан

Пракурор: Седач Аляксандр

Юлію Каваленка прызналі вінаватай паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса і асудзілі да 1 года і 6 месяцаў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — "хатняй хіміі".

Пацярпелыя па справе — былая супрацоўніца гродзенскага АМАПа Марыя Мазуркевіч і цяперашняя супрацоўніца гродзенскага АМАП Дар'я Бандарчук. Яны вядомыя тым, што 9 жніўня ў Гродна жорстка збілі фармацэўтку Марыну Палікарпаву. Тады на просьбу прадставіцца яны адказалі: «Я — Маша Лукашэнка, а я — Наста Лукашэнка». 17 снежня жанчыне прысудзілі два гады "хатняй хіміі": абараняючыся ад прыёму здушэння, жанчына інстынктыўна ўкусіла адну з супрацоўніц міліцыі. А таксама — спагналі па 1500 рублёў на карысць пацярпелых, 162 рублі дзяржпошліны, а таксама 440 рублёў і 40 капеек выдаткаў на судмедэкспертызу.

Паўтара года "хатняй хіміі" — за каментар у 2020 годзе

21 чэрвеня 2022 года ў судзе Ленінскага раёна Гродна вынесены прысуд 58-гадовай Юліі Каваленка. Яе прызналі вінаватай паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса і асудзілі да 1 года і 6 месяцаў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — "хатняй хіміі".

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»