Юлія Кашаверава
медсястра
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 3 сакавіка
Дата затрымання: 20 кастрычніка 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса — Хуліганства
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 16 верасня 2021
Суддзя: Будрэвіч Сяргей
Групы: Лекары
Іншыя пазнакі: Памілаванне / амністыя
Справы: Пратэсты Віцебск
Юлія Сяргееўна Кашаверава – медсястра з Віцебска, асуджаная па артыкуле за хуліганства.
Пад час судовага следства прагучала, што дзяўчына падчас мірнай акцыі пратэсту 4 кастрычніка сарвала маску і галаўны ўбор з супрацоўніка МУС і ўдарыла нагой па міліцэйскім бусе.
Юлія Кашаверава віну прызнавала часткова. Яна не адмаўляла, што пасля таго, як ёй не далі аказаць дапамогу пацярпеламу, не стрымалася і нанесла тры ўдары па задніх дзвярах міліцэйскага мікрааўтобуса. Але запэўніла, што па правых бакавых – удараў не наносіла, маску і кепку з супрацоўніка МУС не зрывала.
Пракуратура патрабавала для яе 6 гадоў зняволення. У сваім апошнім слове яна сказала:
«4 кастрычніка ў натоўпе я пабачыла чалавека, які ляжаў тварам уніз. Першае, што прыйшло ў галаву, – гэта даведацца, што здарылася, ці не страціў ён прытомнасць, і дапамагчы. У гэты момант я прыгадала маці, за жыццё якой змагалася ўся сям’я… Мне стала крыўдна за сябе, бо не здолела дапамагчы. Так, я прызнаю сваю віну: я ўдарыла па машыне тры разы. Я ўчыніла правапарушэнне, але не судзіце мяне строга. Не пазбаўляйце мяне свабоды!”
23 лютага 2021 г. ёй прысудзілі 1 год і 6 месяцаў калоніі агульнага рэжыму.
16 верасня 2021 г. стала вядома, што Юлію Кашавераву вызвалілі па памілаванні.
Храналогія судовых працэсаў:
Віцебск: Судзяць дзяўчыну, якая нібыта пашкодзіла міліцэйскі “бус”
"Убачыла хлопца, які ўпаў на зямлю, нахлынулі эмоцыі, ўдарыла па машыне". У Віцебску судзяць "злосную хуліганку"
Віцебск: Пракурор папрасіў для Юліі Кашаверавай 6 гадоў калоніі за тры ўдары па машыне
Віцебск: Паўтара года калоніі медсястры, якая хацела дапамагчы збітаму АМАПам хлопцу
«Сын служыць у АМАПе, перажывае за сястру». Бацька 22-гадовай Юліі Кашаверавай з Віцебску пра прысуд дачцэ