Юлія Каценя
Дата нараджэння: 30 ліпеня 1995
Дата затрымання: 31 сакавіка 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Месца зняволення: Ізалятар часовага ўтрымання ГУУС Мінгарвыканкама

Юлія Андрэеўна Каценя была затрымана 31 сакавіка 2022 года. Спачатку дзяўчыну асудзілі на 15 сутак адміністрацыйнага арышту, а затым перазатрымалі па крымінальнай справе аб групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кодэксу).