Юлія Чарняўская
навукоўца, культуролаг
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 5 жніўня 1962
Дата затрымання: 18 траўня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 243 Крымінальнага кодэкса — Ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў
Юлія Вісарыёнаўна Чарняўская — беларуская прафесарка, культуролаг, пісьменніца. Юлія — удава заснавальніка TUT.BY Юрыя Зісера.
Юлія была затрымана 18 траўня 2021 года ў межах крымінальнай справы, пачатай супраць TUT.BY за ўхіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры (ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса). Да яе дамой прыйшлі з ператрусам, там жанчыне стала дрэнна (праблемы з сэрцам), і яе пад канвоем адвезлі ў бальніцу. Пасля выхаду з бальніцы ў той жа дзень больш за суткі было невядома яе месцазнаходжання. Пазней стала вядома, што Чарняўскую змясцілі пад хатні арышт.
13 студзеня 2022 Юлію Чарняўскую выпусцілі з-пад хатняга арышту. Пры гэтым, паводле папярэдняй інфармацыі, яна па-ранейшаму праходзіць абвінавачанай па крымінальнай справе аб ухіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры.
Дело против Tut.by: силовики пришли к журналистам, домен заблокирован. Комментарий КГК