Юлія Бодак

Былая палітзняволеная

Дата нараджэння: 11 верасня 1985

Дата затрымання: 18 лютага 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса — Хуліганства, здзейсненае групай асобаў

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Клышпач Іна, Ляўчук Вікторыя

Справы: Пратэсты Брэст

Юлія Уладзіміраўна Бодак пастановай следчага Брэсцкага міжраённага аддзела СК  ад 17 лютага 2021 года была прызнаная абвінавачанай у здзяйсненні злачынства прадугледжанага ч.2 арт. 339 КК (хуліганства). У дачыненні да яе абраная мера стрымання ў выглядзе хатняга арышту.

Згодна з прад’яўленым Юліі Бодак абвінавачваннем, яна разам з іншымі грамадзянамі 23.10.2020 г. вырабілі пудзіла, “прадстаўляючы яго перад грамадскасцю як прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, далучыўшы да яго два аркушы паперы, на якіх неўстаноўленая асоба ўчыніла надпіс “скраў галасы” і “асудзіў невінаватых”, вывесіла пудзіла на дрэве на ўчастку мясцовасці па Варшаўскай шашы, тым самым выставіўшы пудзіла на агляд нявызначанаму колу асобаў”.

Такім чынам, па меркаванні следства, Юлія Бодак здзейсніла злачынства, прадугледжанага ч.2 арт. 339 КК (хуліганства)  — наўмысныя дзеянні, здзейсненыя групай асобаў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, выражаюць яўную непавагу да грамадства і вызначаюцца выключным цынізмам.

Суд Маскоўскага раёна Берасця 1 красавіка 2021 года вынес прысуд па крымінальнай справе за вывешванне ў абласным цэнтры пудзіла (ч. 2 арт. 339 КК - хуліганства, здзейсненае групай асоб). Юлія атрымала 3 гады "хатняй хіміі".

Згодна з раскладам судоў, справа аб замене абмежавання волі на пазбаўленне волі ў калоніі разглядалася 14 лістапада 2024 г. у судзе Маскоўскага раёна Брэста. Суддзя Вікторыя Ляўчук.

Берасце: Пачаўся суд за развешванне пудзіла прэзідэнта

У судзе Маскоўскага раёна Берасця 29 сакавіка пачаўся разгляд крымінальнай справы за развешванне пудзіла (манекенаў) у абласным цэнтры (ч. 2 арт. 339 КК - хуліганства, здзйсненае групай асоб).

За пудзіла прэзідэнта пракурор запрасіў абмежаванне волі для траіх берасцейцаў

У судзе Маскоўскага раёна Берасця 30 сакавіка працягваўся разгляд крымінальнай справы за вывешванне у абласным цэнтры (ч. 2 арт. 339 КК - хуліганства, здзйсненае групай асоб).

Пудзіла са смецця палічылі падобным да прэзідэнта і пакаралі ягоных "аўтараў" абмежаваннем волі

Суд Маскоўскага раёна Берасця 1 красавіка вынес прысуд па крымінальнай справе за вывешванне у абласным цэнтры пудзіла (ч. 2 арт. 339 КК - хуліганства, здзйсненае групай асоб).

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»