Юлія Аніскевіч

Дата нараджэння: 17 сакавіка 1991

Дата затрымання: 5 кастрычніка 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Суддзя: Бугук Наталля

Пракурор: Асран Крысціна

12 красавіка 2022 года судом Фрунзенскага райна горада Мінска была разгледжана справа ў дачыненні да ўраджэнкі горада Брэста, індывідуальнага прадпрымальніка Аніскевіч Юліі Валер'еўны. Справу разглядзела суддзя Бугук Наталля Міхайлаўна, з удзелам дзяржаўнага абвінаваўцы Асран Крысціны Уладзіміраўны

Аніскевіч Юлія абвінавачвалася па арт. 369 Крымінальнага кодэкса - "Абраза прадстаўніка ўлады". За шэраг публічных абразаў прадстаўнікоў улады. Сярод якіх камандзір АМАПа Балаба, старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу РБ Качанава, міністр унутраных спраў РБ Кубракоў, супрацоўнік пракуратуры Касьянчык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ Уткін.
Віну абвінавачаная прызнала і ў зробленым раскаялася.

Пацярпелым Балабай быў заяўлены пазоў аб спагнанні матэрыяльнай і маральнай шкоды ў суме 1.500 рублёў. Абвінавачаная Аніскевіч добраахвотна пагадзілася пакрыць шкоду ў поўным аб'ёме.

Яна прызнана вінаватай і прыгаворана да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем у ВУАТ — "хіміі".
Мабільны тэлефон жанчыны канфіскаваны як сродак учынення злачынства.

Прэстыж усюды падарваны

12 красавіка ў судзе Фрунзенскага раёна горада Мінска была разгледжана крымінальная справа паводле арт. 369 у дачыненні да Юліі Аніскевіч. Суддзёй выступіла Наталля Бугук, а дзяржаўнай абвінаваўцай — Крысціна Асран.

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»