Юлія Абадоўская

Дата затрымання: 13 кастрычніка 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Шчоткіна Юлія, Манжос Арцём

Справы: Пратэсты Мінск

Абадоўская Юлія Леанідаўна была асуджана ў судзе Ленінскага раёна горада Мінска па ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). 23 лістапада 2023 года справу разгледзела суддзя Юлія Шчоткіна. Прысуд - 2 гады і 6 месяцаў "хатняй хіміі".

З 13 кастрычніка 2023 па 18 кастрычніка 2023 года правяла ў ІЧУ, пасля чаго была выпушчана пад заклад у памеры 18 500 рублёў.

9 і 20 жніўня 2024 года ў судзе Мінскага раёна суддзя Манжос Арцём будзе прымаць рашэнне "Аб замене абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу".

У 2024 г. дададзеная ў базу вышуку Расіі.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»