Яўген Буйніцкі
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 25 красавіка 1992
Дата затрымання: 5 жніўня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 371 Крымінальнага кодэкса — Незаконнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 4 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Дата вызвалення: 20 чэрвеня 2024
Суддзя: Цівунчык Дзмітрый
Групы: Актывісты
Справы: Салідарнасць з палітвязнямі
Яўген Уладзіміравіч Буйніцкі быў узяты пад варту ў сувязі з абвінавачваннем па ч. 3 арт. 371 КК за арганізацыю незаконнага перасячэння мяжы грамадзянамі, якія ратуюцца ад адвольнага палітычна матываванага пераследу ўладамі Беларусі, якое магло пацягнуць цяжкія наступствы для іх — катаванні, жорсткае, бесчалавечнае, прыніжальнае абыходжанне і незаконнае пазбаўленне волі.
5 красавіка 2022 г. суддзя Дзмітрый Цівунчык пачаў разглядаць справу Яўгена. Суд Шчучынскага раёна 31 траўня 2022 г. асудзіў 30-гадовага палітзняволенага да чатырох з паловай гадоў узмоцненага рэжыму і штрафу ў памеры 110 базавых велічыняў (3 520 рублёў). 20 кастрычніка адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі палітзняволенага: прысуд пакінулі без зменаў.
У лістападзе 2022 г. Яўгена перавялі з гродзенскай турмы ў шклоўскую ПК № 17.
Згодна з падлікамі, вызвалены летам 2024 г.
Палітвязня асудзілі да 4,5 гадоў калоніі за дапамогу беларусам эвакуявацца ад пераследу ў Літву