Яўген Забаронак

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 1 год

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Суддзя: Чаркоўскі Анатоль

Месца зняволення: Знаходзіцца на волі да пачатку адбыцця пакарання

Абвінавачаны — Яўген Забаронак, які працуе на мясцовым вытворча-харчовым заводзе. Яго абвінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК). 

Паводле абвінавачвання, Забаронак у стане алкагольнага ап'янення з тэлефона іншага чалавека напісаў у адзін з чатаў Вайбера паведамленне на адрас інспектара ДАІ Чэрвенскага РАУС.

У судовым пасяджэнні Забаронак прызнаў сваю віну. А сам "пацярпелы" інспектар ДАІ распавёў на судзе, як на працягу аднаго дня ён двойчы затрымліваў за парушэнне правілаў дарожнага руху мясцовага жыхара — з ім побач быў і Забаронак. У той жа дзень у Вайберы і было апублікавана паведамленне, расцэненае абразлівым.

Таксама інспектар ДАІ заявіў пазоў аб кампенсацыі маральнай шкоды на суму ў 2000 беларускіх рублёў. Яго Яўген Забаронак прызнаў.

1 жніўня 2022 года суд Чэрвенскага раёна разгледзеў справу. У выніку суддзя Анатоль Чаркоўскі задаволіў пазоў, а таксама прызначыў мужчыну штраф у 30 базавых велічынь (960 рублёў). Акрамя таго, адправіў Забаронка на адзін год абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ.

Ацаніў дзеянні інспектара ДАІ — атрымаў штраф, пазоў і "хімію"

1 жніўня суд Чэрвенскага раёна разгледзеў справу па абвінавачванні ў абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК). Абвінавачаны — Яўген Забаронак, які працуе на мясцовым вытворча-харчовым заводзе.

 

Адрас для лістоў: Знаходзіцца на волі да пачатку адбыцця пакарання.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»