Яўгенія Сырбу

Дата нараджэння: 21 лютага 1986

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Мазайла Генадзь

Трэцяга кастрычніка 2022 года суд Ленінскага раёна горада Гродна асудзіў шматдзетную маці Яўгенію Сырбу. Жанчыну абвінавацілі ў абразе прадстаўнікоў улады (арт. 369 КК РБ). Імі аказаліся дзве супрацоўніцы АМАП — Дар'я Бандарчук і Марыя Мазуркевіч.

Бандарчук і Мазуркевіч палічылі, што каментар нанёс ім маральную шкоду, і запатрабавалі, каб Яўгенія Сырбу яе кампенсавала і выплаціла па 1500 беларускіх рублёў кожнай. Але ў выніку суддзя Генадзь Мазайла вырашыў паменшыць пазоў — і Сырбу павінна выплаціць па 1000 беларускіх рублёў кожнай супрацоўніцы АМАП. Таксама Мазайла прызначыў Яўгеніі Сырбу пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (ПУАТ) на два гады (т. зв. "хатняя хімія")

Міліцыянткам — грошы, абвінавачаным — "хатняя хімія". Два дыфамацыйныя прысуды кастрычніка

Згодна з інфармацыяй Праваабарончага цэнтра "Вясна", самым распаўсюджаным інструментам рэпрэсій у Беларусі сёння з'яўляецца крымінальны пераслед паводле дыфамацыйных артыкулаў: за абразу прэзідэнта, прадстаўнікоў улады, суддзяў, а таксама за здзек з дзяржаўных сімвалаў (арт. 368, 369, 370, 391 КК РБ).

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»