Яўгенія Старавойтава

Былая палітзняволеная

Дата нараджэння: 29 траўня 1996

Дата затрымання: 4 лістапада 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Шут Юлія

Справы: Пратэсты Мінск

Яўгенія Мацвееўна Старавойтава была затрымана 4 лістапада 2022 года і асуджана на 13 сутак адміністрацыйнага арышту. Пасля заканчэння арышту Яўгенію не адпусцілі, а прад'явілі абвінавачванні па крымінальных артыкулах: спачатку паводле ч. 1 арт. 368 КК за абразу Лукашэнкі, затым паводле ч. 1 арт. 342 КК за ўдзел у паслявыбарчых пратэстах і паводле арт. 369 КК за абразу прадстаўніка ўлады.

Дзяўчыну перавялі ў СІЗА-1.

Справу Яўгеніі разглядалі ў судзе Ленінскага раёна Мінска. 15 лютага 2023 г. суддзя Юлія Шут прызнала палітзняволеную вінаватай і прызначыла ёй два з паловай гады абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ. Яўгенію вызвалілі з-пад варты ў зале суда.

10 сакавіка 2023 года была унесеная ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Палітзняволеная Яўгенія Старавойтава пакараная "хатняй хіміяй" па пратэсных артыкулах

Справу разглядала суддзя Юлія Шут.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»