Яўгенія Бабаева

праваабаронца

Былая палітзняволеная

Дата нараджэння: 6 студзеня 1992

Дата затрымання: 14 ліпеня 2021

Яўгенія Уладзіміраўна Бабаева - праваабаронца з Мінску. Яўгенія - грамадзянка Расіі, але ўжо пяць год разам з мужам жывуць у Беларусі.

«Жэня дзіўны чалавек, які ставіць патрэбы і бяспеку іншых часам нават вышэй за свае. Жэня такі чалавек, што аддае сябе паўнавартасна нейкай справе і яна не можа стаяць у баку, калі робіцца такое, нават будучы грамадзянкай іншай краіны», — кажа муж Яўгеніі Вячаслаў.

Яе затрымалі на выхадзе з дома і павезлі ў Следчы камітэт. Вядома, што Яўгенію затрымалі на 72 гадзіны ў межах крымінальнай справы. 

Яўгенія Бабаева пасля 72 гадзін затрымання выйшла на волю. Яна застаецца падазраванай па крымінальнай справе і будзе знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе.

"Мы будзем побач, нават калі будзем сядзець". Распавядаем пра шэсць правабаронцаў-вясноўцаў, якія апынуліся за кратамі 14 ліпеня

У "чорную сераду" 14 ліпеня па ўсёй Беларусі былі затрыманыя адзінаццаць праваабаронцаў-вясноўцаў, а таксама два былых сябры «Вясны». Ператрусы адбыліся ў офісе «Вясны» на Мяржынскага ў Мінску, гарадзенскім офісе арганізацыі, асветніцкай пляцоўцы «Тэрыторыя правоў». У межах крымінальнай справы па ч.1 і 2 арт. 342 (арганізацыя і фінансаванне групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса (ухіленне ад выплаты падаткаў) у іх правялі ператрусы і дапыталі.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»