Яўгеній Белемук
Дата нараджэння: 1 лістапада 1999
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361-3 Крымінальнага кодэкса — Удзел ці падрыхтоўка грамадзяніна Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях без упаўнаважання дзяржавы
Вынік суда: невядомы
Суддзя: Крамянёўская Святлана
Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне
Белемук Яўгеній Аляксеевіч быў асуджаны ў Брэсцкім абласным судзе паводле ч. 1 арт. 361-3 КК (Удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні альбо ўзброеным канфлікце, ваенных дзеянняў, вярбоўка альбо падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу). З 20 па 22 сакавіка 2024 года справу разгледзела суддзя Крамянеўская Святлана.
11 чэрвеня 2024 г. была разгледжана апеляцыя на прысуд. Старшыня судовай калегіі Марцірасян Эдгар.
28 чэрвеня 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.