Яўген Зялкоўскі
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 15 лістапада 1989
Дата затрымання: 17 лістапада 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса — Хуліганства, здзейсненае групай асобаў
Вынік суда: 3 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 3 красавіка 2024
Суддзя: Осіпава Алеся
Справы: Пратэсты Гомель
Яўген Анатольевіч Зялкоўскі - жыхар Гомеля, асуджаны 18 траўня 2021 года на тры гады і шэсць месяцаў калоніі агульнага рэжыму па артыкуле аб злосным хуліганстве (ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэксу).
Зялкоўскі двойчы ўсталёўваў у пустынных месцах Гомеля бел-чырвона-белыя сцягі з петардай і карыкатурай на АМАП. Яўген Зялкоўскі віну ў асабліва злосным хуліганстве не прызнаў. «Інсталяцыі» з бел-чырвона-белым сцягам ён рабіў і размяшчаў у пустынных месцах, ноччу.
"З петарды я высыпаў „вантробы“, яна была пустая. Я яе паклаў у скрынку і прыкапаў каля сцяга. Я зрабіў гэта з такой мэтай... Некаторыя з маіх сяброў пацярпелі ад супрацоўнікаў міліцыі і АМАП. Я проста хацеў адцягнуць увагу міліцыі ад чарговых затрыманняў людзей», — тлумачыў на судзе Яўген.
З моманту затрымання (17 лістапада) да суда знаходзіўся пад вартай. На судзе ён распавядаў пра катаванні з боку міліцыі.
Па падліках мусіць выйсці з ПК № 3 на волю ў пачатку красавіка 2024 г.
"Рабіў інсталяцыі з б-ч-б сцягамі і муляжамі выбуховак". Пачаўся суд над Яўгенам Зялкоўскім
"Следчы эксперымент праводзіўся з парушэннямі". У Гомелі працягваецца суд за БЧБ-сцягі, "выбухоўку" і карыкатуру
У Гомелі аднавілася справа за закладку муляжоў выбухоўкі
Гомель: пракурор просіць чатыры гады калоніі за муляж петарды і б-ч-б сцяг
"Усё гэта ліпа ад пачатку і да канца. Віны сваёй не прызнаю". Вынесены прысуд Яўгену Зялкоўскаму