Яўген Збароўскі
Дата нараджэння: 17 снежня 1981
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя масавых беспарадкаў
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
- арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса — Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання
- ч. 1 арт. 333 Крымінальнага кодэкса — Незаконны абарот моцнадзейных ці атрутных рэчываў
Вынік суда: 8 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Суддзя: Собалеў Ігар
Месца зняволення: ПК № 15
Справы: Данаты, Пратэсты Гродна
Яўгена Аляксеевіча Збароўскага напрыканцы чэрвеня 2022 года ўнеслі ў “спіс тэрарыстаў”. Крымінальная справа 28-гадовага Збароўскага не зусім звычайная: яго абвінавацілі адразу па 9 артыкулах Крымінальнага кодэкса, а сам судовы працэс доўжыўся з 14 лютага па 2 чэрвеня, амаль чатыры месяцы.
Справу разглядаў суддзя Ігар Собалеў.
У адпаведнасці з ч. 3 арт. 72 Крымінальнага кодэкса па сукупнасці злачынстваў, шляхам частковага складання прызначаных яму пакаранняў, канчатковы вырак: пазбаўленне волі тэрмінам на 8 гадоў у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Утрымліваўся ў гродзенскім СІЗА. Адбывае тэрмін у ПК № 15.
"Тэрарыста" з Мазыра асудзілі на восем гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму