Яўген Зашчытаў

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 7 студзеня 2001

Дата затрымання: 20 лістапада 2020

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў
  • арт. 411 Крымінальнага кодэкса — Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы

Вынік суда: 3 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў турме ва ўмовах строгага рэжыму

Дата вызвалення: 1 лютага 2024

Суддзя: Качалава Наталля

Пракурор: Панчык Марына

Справы: Пратэсты Жлобін

Іншыя пазнакі: Турэмны рэжым

Яўген Мікалаевіч Зашчытаў жыхар Жлобіна, 2 красавіка 2021 года асуджаны на тры гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму па арт. 364 (Гвалт у дачыненні да супрацоўніка міліцыі). 

Першапачаткова яго хацелі абвінаваціць у арганізацыі або актыўным ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч.1 арт. 342 КК), аднак следства так і не змагло сабраць неабходных доказаў. Справа датычылася падзей у Жлобіне 9 жніўня 2020 года, калі людзі выйшлі на акцыю пратэсту супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў.

2 красавіка 2021 года суддзя Наталля Качалава вынесла прысуд Яўгену Зашчытаву — тры гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

У чэрвені 2022 года Яўгену змянілі рэжым адбывання на турэмны. Перад гэтым Зашчытава пакаралі 70 суткамі штрафнога ізалятара, а потым ён яшчэ на два месяцы быў пераведзены ў памяшканне камернага тыпу. 

22 чэрвеня 2022 г. ён быў этапаваны з ПК № 1 у магілёўскую Турму № 4.

13 ліпеня 2023 г. палітвязню дадалі 6 месяцаў зняволення паводле арт. 411 КК.

Адбываў пакаранне ў ПК № 8.

Выйшаў на волю 1 лютага 2024 г. 

У Жлобіне яшчэ двум удзельнікам жнівеньскіх падзей прысудзілі калонію

У судзе Жлобінскага раёна ў пятніцу, 2 красавіка 2021 года, вынесены яшчэ адзін прысуд па справе аб масавых беспарадках, якія адбываліся ў горадзе 9-10 жніўня 2020 года.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»