Яўген Турко

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 370 Крымінальнага кодэкса — Здзек з дзяржаўных сімвалаў

Вынік суда: 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Дата вызвалення: 20 верасня 2021

Суддзя: Дудаль Антон

Пракурор: Новікава Вольга

Турко Яўген

12 красавіка 2021 г. Яўген Турко разам са знаёмым Яўгенам Кагацьком дэманстратыўна разарваў і спаліў чырвона-зялёны сцяг. Працэс быў зняты на відэа, якое выклалі ў тыкток.

У жніўні 2021 г. у судзе Бабруйска адбыўся разгляд крымінальнай справы хлопцаў, якія абвінавачваліся па артыкуле 370 Крымінальнага кодэкса ў здзеку з дзяржаўнага сцяга. Справу разглядаў суддзя Антон Дудаль. Бок дзяржабвінавачання падтрымлівала пракурор Новікава. Абодва абвінавачаных на судзе абаранялі сябе самі, без адвакатаў.

Турко прызнаў віну ў поўным аб'ёме, Кагацько – часткова.

Турко падчас допыту сказаў, што з Кагацьком знаёмыя каля года. У той вечар ён ужыў 0,5 піва, сядзелі размаўлялі. Прыйшла думка зрабіць такі ролік, так як нешта падобнае бачыў у тэлеграме. На пытанне, навошта ўключылі песню "Ляпіса Трубяцкога", адказаў, што як суправаджэнне. У Турко ў тыктоку у той момант было каля 2 000 падпісчыкаў, таму выклалі на старонцы Кагацько, у якога іх было каля 30. Пазней Кагацько папрасіў выдаліць відэа. Турко сказаў, што раскайваецца ў зробленым.

Падчас допыту Кагоцька распавёў, што ў той вечар ён меў зносіны з Турко на тэмы, не звязаныя з палітыкай, таксама яны пілі піва. Затым Турко прапанаваў зняць відэа, даў тканіну белага колеру. Дзяржабвінаваўца зноў пытаўся пра песню "Воины света": ці ведаў Кагоцька, што яна выкарыстоўваецца пры правядзенні несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах. Кагоцька сказаў, што ў той момант трэба было спыніць Турко, але ён гэтага не зрабіў. Абвінавачаны прызнаў віну часткова, бо прасіў Турко не выкладаць відэа.

У якасці сведкі выступіў старшы оперупаўнаважаны Максім Аляксееў з 11-га ўпраўлення ГУБАЗіК, які і знайшоў відэазапіс.

Пракурор запрасіла прысудзіць Турко і Кагацьку па годзе абмежавання волі. У выніку суддзя прыняў рашэнне пакараць кожнага шасцю месяцамі абмежавання волі без накіраванне ва ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія").

Пасля няшчаснага выпадку Яўген Турко доўга знаходзіўся ў бальніцы, пасля чаго атрымаў інваліднасць, таму быў вызвалены ад пакарання ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем.

Па шэсць месяцаў "хатняй хіміі" — за парваны пад "Воины света" сцяг

У судзе Бабруйска адбыўся разгляд крымінальнай справы Яўгена Турко і Яўгена Кагоцькі, якія абвінавачваюцца па артыкуле 370 Крымінальнага кодэкса ў здзеку над дзяржаўным сцягам. Справу разглядаў суддзя Антон Дудаль. Бок дзяржабвінавачання падтрымлівала пракурор Новікава. Абодва абвінавачаных на судзе абаранялі сябе самі, без адвакатаў.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»