Яўген Трушко

Дата нараджэння: 12 сакавіка 2002

Дата затрымання: 11 кастрычніка 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 22 ліпеня 2023

Суддзя: Куніцкая Валянціна

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)

Яўгена Рыгоравіча Трушко абвінавачваюць адразу па двух крымінальных артыкулах: ч. 1 арт. 368 «Абраза Лукашэнкі» і ч. 1 арт. 130 «Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнечы».

Судовае пасяджэнне ўзначаліла суддзя Валянціна Куніцкая.

Пра абвінавачанага вядома, што пад вартай ён знаходзіцца з 11 кастрычніка 2021 года.

12 сакавіка 2022 года Брэсцкі абласны суд прызнаў Яўгена Трушко вінаватым у здзяйсненні злачынстваў і па сукупнасці злачынстваў шляхам паглынання менш строгага пакарання больш строгім канчаткова суд прысудзіў Яўгену Трушко 2 гады калоніі агульнага рэжыму.

Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Па падліках праваабаронцаў вызвалены.

Берасцейцу прысудзілі два гады калоніі за тое, што ў жніўні 2020-га ён жадаў «вельмі дрэннага здароўя» Лукашэнку і заклікаў разбірацца з міліцыянтамі

12 сакавіка 2022 года Брэсцкі абласны суд разглядзеў справу Яўгена Трушко, якога абвінавачваюць адразу па двух крымінальных артыкулах: ч. 1 арт. 368 «Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь» і ч. 1 арт. 130 «Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы».

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»