Яўген Тазаў

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 12 жніўня 1988

Дата затрымання: 30 верасня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата пачатку адбыцця пакарання: 9 сакавіка 2023

Суддзя: Куроўскі Дзмітрый

Пракурор: Бацюшка Аляксандр

Справы: Справа Зельцэра

Яўген Іванавіч Тазаў быў затрыманы па крымінальнай справе, распачатай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра. 

Мужчыну выставілі абвінавачванні паводле ч. 1 арт. 130 КК (Распальванне сацыяльнай варожасці) і арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады), які падчас суда быў зняты.

На пачатку кастрычніка 2022 г. Яўгена перавялі з Жодзіна ў брэсцкі СІЗА-7.

14 кастрычніка 2022 г. у Брэсцкім абласным судзе адбыўся разгляд справы. Суддзя Дзмітрый Куроўскі прызначыў палітвязню два з паловай гады зняволення ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

У сакавіку 2023 г. стала вядома, што Яўгена перавялі ў наваполацкую ПК № 1.

Па падліках праваабаронцаў, палітвязень цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю.

У Брэсце 2,5 гады калоніі прызначылі палітвязню па "справе Зельцэра"

Яўген Тазаў на судзе віну не прызнаў.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»